Loading details…
Loading details…
Artist
Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім, якія трапілі ў адну вучэбную групу. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым ў гурт прыйшоў Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова па ініцыятыве Ўладзімера Давыдоўскага[Крыніца?] гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як The Beatles ды «Машина времени». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым ў розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах. У 1983 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесьці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У наступным годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі ў войска. У 1989-м годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» Дваццаць восьмая зорка, гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага ў верасьні 1989 году тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. Напрацягу 1992—1993 гадоў гурт доўга ня мог знайсьці добрага гітарыста, які